Як дапамагчы дзецям развіваць пачуццё ўласнай годнасці

Дзеці часта сутыкаюцца з сітуацыямі, калі дарослыя адкідваюць іх інтарэсы і меркаванні як нязначныя 
і не вартыя асаблівай увагі. Гэта, у сваю чаргу, можа негатыўна адбівацца на самаацэнцы і ўпэўненасці ў сабе.Каб прадухіліць шкоду самаацэнцы дзяцей і дапамагчы ім расці шчаслівымі і самастойнымі, звяртайце ўвагу
на пяць надзённых момантаў.

Слухайце дзяцей сур'ёзна

Калі яны выказваюць свае думкі або эмоцыі, будзьце актыўным слухачом ці слухачкай — пераказвайце сказанае і звяртайце ўвагу на пачуцці. Згадаць, што такое актыўнае слуханне, можна з дапамогай ранейшага артыкула.

Не крытыкуйце дзяцей як асоб

Калі абмяркоўваеце іх паводзіны, рабіце акцэнт на дзеяннях, а не на асабістых характарыстыках. Рэкамендацыі на гэтую тэму можна падгледзець у гэтай і наступнай публікацыі.

Імкніцеся ўстрымлівацца ад параўнанняў з іншымі дзецьмі. Дапамажыце зразумець, што памылкі — гэта частка навучання і развіцця.

Сумесна будуйце планы

Разам з дзецьмі складайце планы і вызначце мэты, якія будуць рэалістычнымі і дасягальнымі. Тут асабліва важна не забыцца на першы пункт бягучага спісу! Супольная распрацоўка планаў, дзе дзеці маюць адчувальны ўплыў, дадае ім упэўненасці і адчування кантролю.

Падтрымлівайце нават у няўдачах

1. Калі ў дзяцей, нягледзячы на высілкі, не атрымліваецца дасягнуць пастаўленых мэтаў, пакажыце ім іншыя бакі сітуацыі, каб даць зразумець, што няўдачы — таксама частка шляху да поспеху.

2. Галоўнае для дзяцей у выпадку няўдач — ведаць, што іх любяць і падтрымліваюць безумоўна, а не за нейкія вынікі.

3. Дзеці, якія адчуваюць павагу і падтрымку, больш гатовыя спрабаваць сябе ў новых актыўнасцях, нават калі ёсць рызыка не дасягнуць першапачатковай мэты.