Дзіця любіць маляваць? У якіх прафесіях можна вырасці з хобі

Разважаючы пра lifelong learning — або бесперапыннае навучанне — часцей за ўсё прадугледжваюць лад жыцця, пры якім асоба няспынна і добраахвотна развіваецца і навучаецца. У залік ідуць любыя варыяцыі атрымання новых ведаў і развіцця навыкаў — часцей справа тычыцца нефармальнай адукацыі, чым стандартных універсітэтаў і школ. Галоўны момант: асоба імкнецца да пастаяннага навучання і ператварае яго ў звычку і натуральную часткай жыцця.

Большасць артыкулаў на тэму бесперапыннага навучання маюць пачатак накшталт: «У сучасным хутка зменлівым свеце жыццёва важна трымаць руку на пульсе і засвойваць актуальныя навыкі». У гэтым жа матэрыяле мы абмяжуемся тым адным штампаваным сказам, бо чытачы і чытачкі Tlumach звычайна самі валодаюць «базай». Замест стандартных аргументаў за важнасць вучыцца новаму прапаноўваем падумаць пра тры невідавочныя прычыны ўкараніць lifelong learning у сваё жыццё.

Дзякуючы бесперапыннаму навучанню вы атрымаеце наступныя перавагі.

Падмацаваная самаацэнка

Чым больш мы ведаем, тым, часцей за ўсё, больш упэўнена сябе адчуваем. Бесперапыннае навучанне павышае самаацэнку і дае сілы для дасягнення мэт. А адчуванне дасягнутай мэты павышае самаацэнку яшчэ мацней!

Лягчэйшая эміграцыя

Lifelong learning уключае і веданне замежных моў, і авалоданне самымі актуальнымі для сучаснасці навыкамі — усё гэта выдатна можа пракачаць вашу канкурэнтаздольнасць на прафесійных рынках іншых краін.

Акрамя таго, пастаяннае навучанне выдатна адлюструецца на вашым кругаглядзе і разуменні тонкасцяў камунікацыі з прадстаўнікамі разнастайных культур. І гэта таксама неслабы фактар поспеху як у кар’еры, так і ў побытавай адаптацыі да жыцця ў новай краіне.

Павага нашчадкаў

Уявіце, што вашы дзеці, а калі-небудзь яшчэ і ўнукі, са шчырым інтарэсам слухаюць вас у размовах на самыя розныя тэмы ды звяртаюцца па параду, бо ведаюць: вы ў тэме і можаце падзяліцца каштоўнай ідэяй.

Калі вам прыемна ўяўляць падобны сцэнар, то ўзмацняйце ім вашу матывацыю і інвестуйце час у бесперапыннае навучанне, якое мае ўсе шансы палепшыць ваша жыццё.